АПТЫ́ЧНАЯ СІ́ЛА,
фізічная велічыня, якая характарызуе пераламляльную здольнасць аптычнай сістэмы. Абазначаецца D. Аптычная сіла лінзы D = n/F, дзе n — паказчык пераламлення асяроддзя, у якім знаходзіцца лінза, F — фокусная адлегласць. Аптычная сіла збіральных аптычных сістэм дадатная, рассейвальных — адмоўная. Для сістэмы з дзвюх лінзаў D = D1 + D2 - dD1D2, дзе d — адлегласць паміж заднім
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)